Далучыцеся да стварэння Мемарыяльнага парка для ўшанавання памяці 1260 яўрэяў з мястэчка Пухавічы ў Беларусі, бязлітасна забітых нацыстамі 22 верасня 1941 г.
З 1941 да 1945 гг. масавае забойства на Паповай Горцы зноў, зноў і зноў паўтаралася ў розных мясцінах і ў розных варыяцыях па ўсёй Беларусі. За гэты час больш за 1 мільён яўрэяў у Беларусі былі забіты нацыстамі. Пухавіцкі мемарыяльны парк задуманы як святыня для ўшанавання ахвяр яўрэйскага паходжання, забітых нацыстамі ў Беларусі.
Мемарыяльны парк таксама з’яўляецца крыніцай даследаванняў і знаёмстваў для многіх яўрэяў, якія страцілі повязі са сваімі каранямі ва Усходняй Беларусі, пасля таго як іх продкі эмігравалі ў ЗША ці іншыя краіны ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў. Мы не ўсведамлялі, што хоць нашыя блізкія сваякі адшукалі прытулак за межамі Беларусі, іншыя родныя засталіся на радзіме і трагічна загінулі падчас Халакоста.
Плануецца стварэнне Мемарыяльнага парка ў пачатку 2017 г.